Друзья, вышел свежий номер Свайксты, в котором вы найдёте мою статью о ряде дохристианских архаичных культов Вязьмы, отголоски которых, засвидетельствованы в мифе местночтимого святого Аркадия Вяземского.
Вы можете купить номер, написав в «Свайкста» личным сообщением в социальных сетях, письмом на электронный адрес svajksta@gmail.com, или через меня. Найноўшы, 5-ы нумар часопіса Svajksta, які толькі выйшаў з друку і быў прэзентаваны днямі, атрымаўся найбольш “аўтарскім” з усіх, што выходзілі.
У рэдакцыйным уступе да новага нумару гаворыцца:
“Тэмы аўтарскіх тэкстаў гэтага нумару – святыя крыніцы і дыферэнцыяваныя дачыненні з наваколлем (такія нашы “Арыенціры”), гаваркія культавыя артэфакты з далёкай мінуўшчыны і парадак ушанавання прабацькоў у годзе (так працягваем тое, што рабілася “Спракавеку”), галасы з найстаражытнейшага, падзвінскага Асаўца і забранай верхнедняпроўскай Вязьмы (такая вялікая родная нам “Прастора”).
У раздзеле “Супольнасці” – простая мова ад цяперашніх латышскіх дыеўтураў (іх адозва на злабадзённую тэму) ды ад калісняга, 400-гадовай даўніны, вядзьмарскага гурта, пра справы якога распавядае дапытаная тады ведзьма”.
Аўтары гэтага нумару – Уладзімір Лобач, Сяргей Лескець, Алесь Мікус, Кацярына Кавалькова, Аля Сідаровіч, Аляксей Каблукоў. Роскід тэмаў задаволіць патрабавальнага чытача, цікаўнага да тутэйшых старынаў.
У часопісе 52 старонкі, ён у такім жа ахайным і зручным фармаце, як і папярэдні нумар, які выйшаў год таму, таксама ў купальскую пару.
Для вокладкі скарыстаныя фатаграфіі Ўладзя Грыдзіна і Сігітаса Казлаўскаса, дызайн вокладкі выбітна выканала Святлана Клепікава.
Прыдбаць нумар можна, напісаўшы да “Свайксты” асабістым паведамленнем у нашых сацсетках або лістом на наш адрас электроннай пошты svajkstaagmail com.
Svajksta – адзіны рэгулярны часопісны друк у нашай краіне, які асвятляе пытанні тутэйшай аўтэнтычнай ідэнтычнасці (балцкая, дахрысціянская) і практык, што з яе выплываюць.